• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сястра Саўчанкі абурылася інтэрвію, якое трапіла на расейскае НТВ празь Беларусь

    Вера Саўчанка — сястра ўкраінскай дэпутаткі Надзеі Саўчанкі, арыштаванай паводле падазрэньня ў спробе гвалтоўнага зьвяржэньня ўлады, абурылася інтэрвію, якое запісвалася нібыта для беларускага інфармацыйнага агенцтва, а выйшла на расейскім тэлеканале НТВ.

    http://baj.media/wp-content/uploads/2023/08/2bab37e7-ffa0-43c4-8082-fa7f60100988_w1023_r1_s.jpg

    «Расейскі канал НТВ, які ня раз атрымліваў адмову ад мяне ў камэнтары адносна сытуацыі з Надзеяй, вырашыў пайсьці падманным шляхам. Падманваць людзей ім не прывыкаць. Таму: да мяне зьвярнулася беларускае (Менск) інфармагенцтва ўчора днём, і папрасіла камэнтар. А ўжо сёньня тэлеканал РФ, НТВ выдаў гэта за наўпроставы эфір. Беларусь — гэта вобласьць Расеі?», — напісала Вера Саўчанка на сваёй старонцы ў Face­book.

    Па тэлефонах, якія пазначыла Вера Саўчанка ў сваім допісе, Свабода высьветліла, што інтэрвію зь ёй запісвалася на замову кампаніі Stringer­sHub — відэагенцтва з офісам у Менску, якое займаецца вытворчасьцю відэакантэнту зь любых рэгіёнаў. Кіраўнік менскага офісу Аляксей Лапцёнак паведаміў, што размову зь Верай Саўчанкай запісвалі для польскай аўдыторыі на замову польскага прадусара.

    Журналістка, якая выконвала замову, таксама пацьвердзіла, што працавала на беларускую кампанію Stringer­sНub і замову атрымала менавіта зь Менску. «Шчыра кажу, калі б я ведала, што гэтае інтэрвію запісваецца для расейскага каналу, то я не пагадзілася б. Мне прыкра, што так выйшла», — сказала Анастасія, адмовіўшыся назваць сваё прозьвішча.

    «Гэта была мая падпрацоўка. І я ня ведаю, як цяпер быць. Мяне могуць звольніць з працы», — дадала Анастасія.

    Паводле яе, пасьля размовы зь Верай Саўчанкай, яна папрасіла арганізатараў інтэрвію патлумачыць, якім чынам яно апынулася ў эфіры расейскага тэлеканалу. «Мне паабяцалі, што самі патлумачаць Веры, і на гэтым усё скончылася. Мне вельмі непрыемная гэтая сытуацыя», — дадала Анастасія.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці