• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Добрушы апраўдаў журналіста-фрылансера Жукоўскага

    Суд Добрушскага раёна 15 снежня спыніў адміністрацыйную справу паводле артыкула 22.9 КаАП у дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага з прычыны адсутнасці складу правапарушэння.

    “Я быў сам здзіўлены такому павароту падзей, — пракаментаваў службе маніторынгу ГА «БАЖ» рашэнне суда Жукоўскі. — Гэта зацішша берад бураю ці суды проста стаміліся ад указанняў “зверху” штрафаваць фрылансераў. Дый за што караць? За тое, што паводле Канстытуцыі любы грамадзянін мае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, і што яму не трэба нікуды дасылаць гэтую інфармацыю, а дастаткова змясціць яе на старонцы ў YouTube ці іншай сацыяльнай сетцы, і яна становіцца даступнай  хоць “Белсату”, хоць ВВС”.

    На судзе прысутнічаў супрацоўнік УУС Гомельскага аблвыканкама, маёр міліцыі Ілля Крук. Ён маніторыў інтэрнэт і заўважыў 19 кастрычніка  на сайце “Белсата” сюжэт пад назваю “У Добрушы замест заробкаў — талоны на харчы”. Напісаў рапарт. Начальства распарадзілася адаслаць рапарт з рэзалюцыяй у Добрушскі РАУС, дзе па шаблону склалі на Жукоўскага адміністрацыйны пратакол, паколькі ў сюжэце прысутнічалі фрагменты ягоных відэаздымкаў.

    Ніхто ўжо не абцяжарвае сябе нават запытамі на той жа “Белсат”, ці з’яўляецца  канкрэтны фрылансер штатным супрацоўнікам тэлеканала? Менавіта штатныя супрацоўнікі СМІ, паводле палажэння беларускага Саўміна, абавязаныя мець акрэдытацыю ў Міністэрстве замежных спраў.

    Жукоўскі дадаў, што на пытанне суддзі Яўгена Мартынава, які разглядаў адміністрацыйны пратакол, на якой падставе рабіўся маніторынг інтэрнэту, маёр Крук адказаў: “З уласнага жадання”.

    Сёлета на фрылансера Жукоўскага міліцыя склала каля двух дзясяткаў пратаколаў за відэаздымкі, якія выкарыстоўваў беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”, што вядзе трансляцыю з Польшчы.  Розныя раённыя суды Гомельскай вобласці адзінаццаць разоў каралі фрылансера буйнымі штрафамі, агульная сума якіх перавысіла 9 тысяч рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці