У Гродне затрыманы фатограф-фрылансер Валер Юдзін
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Гарадзенскага фатографа Валера Юдзіна, якога сёння раніцай затрымалі за нібыта адзіночны пікет — нацыянальны сцяжок у аўтамабіле, пакінулі ў ІЧУ.
Юдзін затрыманы за адзіночны пікет — у яго аўтамабілі вісеў БЧБ-сцяжок. Цяпер мужчына затрыманы на 72 гадзіны, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у бліжэйшы час адбудзецца суд, паведаміў Блогу Гродна s13.ru Яўген Дудко, начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў