• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства сувязі заблакавала доступ да сайта «Бульбаш»

    Карыстальнікам з тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта «Бульбаш». Доступ да інтэрнэт-рэсурсу bulb-ash.info абмежавала Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі Мінсувязі ў мэтах выканання пастановы пракурора Магілёўскай вобласці Валерыя Куліковіча.

    Міністэрства сувязі заблакавала доступ да сайта «Бульбаш»

    Скрыншот: Позірк

    Паводле прэс-службы нагляднага ведамства, падставай сталі дапушчаныя рэсурсам парушэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

    Прэсавая служба Магілёўскай пракуратуры сцвярджае, што на сайце публікаваліся «ілжывыя звесткі, накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання» і што «ў шэрагу выпадкаў інфармацыя мела відавочна негатыўную ацэнку дзеянняў службовых асоб, а таксама абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў».

    Інтэрнэт-рэсурс размяшчае персанальныя дадзеныя дзяржаўных чыноўнікаў, міліцыянтаў, пракурорскіх работнікаў. Таксама сайт перадрукоўвае інтэрв’ю з былымі палітычнымі вязнямі, навіны грамадска-палітычнага жыцця Беларусі і свету.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці