• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З 1 красавіка ў Беларусі з’явіцца новы прапагандысцкі тэлеканал

    Ён заменіць тэлеканал «БелРос» з амаль дваццацігадовай гісторыяй, які з 1 красавіка перапыняе вяшчанне ў беларускім эфіры.

    З 1 красавіка ў Беларусі з'явіцца новы  прапагандысцкі тэлеканал

    Тэлеканал «БелРос» афіцыйна паведаміў, што  спыняе сваю працу з 1 красавіка 2026 года.

     Яго гісторыя пачыналася 25 верасня 2007 года пад назвай «ТРО». Тэлеканал ўваходзіў у Тэлерадыёвяшчальную арганізацыю Саюзнай дзяржавы. Сваёй мэтай рэакцыя прапагандысцкага медыя заяўляла «асвятленне інфармацыйнага парадку дня дзейнасці Саюзнай дзяржавы, медыйнае суправаджэнне супрацоўніцтва Беларусі і Расіі». Вяшчанне ажыццяўлялася кругласутачна.

    Праз 10 гадоў на тэлеканале правялі рэбрэндзінг: перадачы пачалі выходзіць у эфір з новым афармленнем і пад новай назвай — «БелРос». Старшынёй  абноўленай Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі прызначылі ўраджэнца Гомельшчыны Мікалая Еўфімовіча.

    Ён ў 1983‑м годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ і пасля працаваў журналістам у беларускіх і расійскіх СМІ. З 1992 года працягваў кар’еру ў Расіі: працаваў на розных пасадах у «Камсамольскай праўдзе», дайшоўшы да першага намесніка галоўнага рэдактара газеты.

    Еўфімовіч сцвярджаў, што з яго прыходам аўдыторыя тэлеканала павялічылася ўдвая, дасягнуўшы ў Беларусі штомесячных лічбаў у 1,7–2,6 мільёна челавек. «Сёння патэнцыйнымі гледачамі тэлеканала з’яўляюцца каля 64 мільёнаў жыхароў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і краін СНД», — зазначалася на сайце медыя. 

     Аднак у 2024 годзе было вырашана рэшармаваць так званыя саюзныя СМІ. У выніку «БелРос» не дажыў да свайго 20-годдзя. На яго месца прыходзіць новы тэлеканал «Саюзны», які ўваходзіць у структуру «Медыякампанія Саюзнай дзяржавы».

    Як зразумела з назвы, эфір ізноў будзе прысвечаны напрамках развіцця так званай Саюзнай дзяржавы. Рэдакцыя абяцае асвятляць работу па рэалізацыі саюзных праграм.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.