Даследаванне «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара». Запрашаем на анлайн-прэзентацыю
Напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на прэзентацыю вынікаў даследавання, якое правяла ў сакавіку 2026-га года.

Беларуская асацыяцыя журналістаў у трэці раз правяла шырокае апытанне прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара ў розных краінах. БАЖ пацікавіўся ў калег пра галоўныя працоўныя і сацыяльныя праблемы, узровень жыцця, запыт на адукацыйныя праграмы і многае іншае.
БАЖ запрашае калег на прэзентацыю вынікаў даследавання. Прэзентацыя пройдзе анлайн у аўторак 28 красавіка а 16‑й па Мінску/Вільні, а 15‑й па Варшаве.
Для ўдзелу ў прэзентацыі на платформе Zoom просім жадаючых ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.
Даследванне праведзена сумесна з Кааліцыяй за Устойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB).
@bajmedia