• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

    Рэдактарка тэлеканала «Белсат» напісала ў Face­book, што невядомыя пачалі рассылаць ад яе імя паведамленні з просьбай купляць Apple gift cards і перасылаць коды.

    Аліна Коўшык

    Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык. Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: «Белсат»

    З дапамогай Apple Gift Card можна аплачваць падпіскі, купляць музыку, фільмы, аксесуары на сайце apple.com або ў Apple Store. Кожная карта мае свой 16-значны лічбавы код, які нельга перадаваць трэцім асобам, каб не страціць сродкі. І менавіта гэта прапанавалі рабіць махляры, напісаўшы ад імя Аліны Коўшык.

    «Гэта махлярства. Прычым даволі прымітыўнае: «службовы» ліст напісаны па-польску з памылкамі і дасланы са скрынкі на inbox.ru. Выглядае гэта, хутчэй, як дрэнная пародыя, але, на жаль, нават такія рэчы часам спрацоўваюць.

    Калі ласка, не адказвайце на такія паведамленні, не перасылайце ніякіх кодаў, грошай ці сваіх дадзеных і проста ўважліва правярайце адрасы адпраўнікоў. Асабліва калі вас просяць нешта «тэрмінова» купіць ці аплаціць», — перасцерагае журналістка.

    Яна не ведае, хто спрабуе ашукваць людзей ад ейнага імя, але гэтыя дзеяні можна расцэньваць і як звычайнае махлярства, і як мэтанакіраваную спробу дыскрэдытацыі. У каментарах да паведамлення журналісткі людзі выказваюць меркаванні, што такім чынам могуць дзейнічаць і спецслужбы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.