• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў дзяржСМІ вучаць працаваць у зоне ўзброенага канфлікту

    Міністэрства абароны Беларусі ладзіць чарговыя вучэнні «Ваенкор-2026» для работнікаў дзяржаўных медыя.

    Фота: Міністэрства абароны

    Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, 24 супрацоўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ накіраваныя ў адно з падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый.

    Удзельнікаў чакае інтэнсіўная праграма, у межах якой акцэнт будзе зроблены на адпрацоўцы навыкаў працы ў зоне ўзброенага канфлікту, у тым ліку ва ўмовах артылерыйскага абстрэлу і прымянення беспілотнікаў.

    На адкрыцці вучэнняў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Леанід Касінскі заявіў, што журналісты павінны быць гатовыя да вайны:

    «Абстаноўка вакол нашай краіны дастаткова неспакойная. Гарачы канфлікт на поўдні нашай краіны, мілітарызацыя Захаду, размяшчэнне на межах з Рэспублікай Беларусь рознага роду ўзбраенняў, як правіла, наступальных.

    Таму, як кажа наш Галоўнакамандуючы, мы заўсёды павінны рыхтавацца да вайны і кожны дзень да яе рыхтуемся. І ў гэтым няма нічога страшнага, так і павінна быць», — сказаў Касінскі.

    Сёлета вучэнне «Ваенкор» праводзіцца ў шосты раз. Падобную падрыхтоўку прайшлі ўжо больш за 150 журналістаў і блогераў.

    Фота: Міністэрства абароны

    Фота: Міністэрства абароны

    Фота: Міністэрства абароны

    Фота: Міністэрства абароны

    Фота: Міністэрства абароны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.