• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм «Інга», зняты пры ўдзеле «Белсату», атрымаў узнагароду ў Нью-Ёрку

    Дакументальны фільм «Інга» польскага рэжысёра Кшыштафа Капчыньскага, створаны ў капрадукцыі з «Белсат Док», атрымаў узнагароду New York Film & Female Actress Award у намінацыі «Рэжысура – кароткаметражны дакументальны фільм».

    Фільм «Інга» Белсату атрымаў узнагароду ў Нью-Ёрку

    Кадр з фільму «Інга». Фота: Белсат Doc

    Пераможцаў выбірала міжнароднае журы, у якое ўвайшлі Дэньел Алекзандэр Ньютан (Дубай), Іян Дыксан (Сінгапур/Аўстралія), Сузэн Спэнслі-Бэрч і Эмілі Джошуа (Вялікая Брытанія), Пітэр Тамарыбучы (Бостан) і Дэйвід Дулеў (Хэмптанс).

    Фільм расказвае гісторыю пяцігадовай Інгі, якая разам са сляпымі бацькамі ўцякае з Украіны ў Варшаву пасля пачатку вайны. У новым горадзе сям’я спрабуе наладзіць жыццё паміж рэальнасцю і марамі, а дзяўчынка робіцца для бацькоў своеасаблівым правадніком у незнаёмым свеце. У пэўны момант бацька вяртаецца ва Украіну, дзе працягваюцца баявыя дзеянні, каб завяршыць няскончаныя справы.

    Як адзначае рэжысёр, стужка вырасла з рэальнай гісторыі ратавання: вайна пачалася ў дзень, калі Інзе споўнілася пяць гадоў, і каманда з Варшаўскага ўніверсітэту дапамагла сям’і эвакуявацца. Так з’явіўся фільм пра тое, як можна ўспрымаць свет, нават калі ён «перастае быць бачным».

    «Інга» – супольная вытворчасць «Белсату», кампаніі Eure­ka Media Architek­ci і Польскага тэлебачання, створаная пры падтрымцы Польскага інстытуту кінамастацтва. Амерыканская прэм’ера стужкі адбылася 16 красавіка на 26‑м Bev­er­ly Hills Film Fes­ti­val – штогадовым міжнародным кінафоруме, які збірае больш за 20 тысяч гледачоў і ўдзельнікаў.

    «Я злавіў сябе на тым, што зацягвае і мяне». Як рэжысёр Аляксандр Гарадко нечакана для сябе зняў дакументалку пра фанатаў Макса Каржа

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.