• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абвіначваны ў абразе прэзідэнта журналіст не прызнае сябе вінаватым і не дае паказанняў

    Карэспандэнт сайта “Першы Рэгіён” Сяргей Гардзіевіч, які мусіць  знаходзіцца пад хатнім арыштам у Драгічыне, 14 студзеня сустракаўся з адвакатамі і знаёміўся з матэрыяламі справы, паводле якой ён абвінавачваецца ў “абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

     Карэспандэнт сайта “Першы Рэгіён” Сяргей Гардзіевіч

    Як распавяла адвакат Зоя Дворак, Гардзіевіча азнаёмілі з шэрагам заключэнняў экспертыз і пастановамі аб прызначэнні экспертыз. Акрамя таго, дазволілі забраць некаторыя рэчы і дакументы з уласнай машыны, бо падчас затрымання ён хутка пакінуў аўтамабіль.

    Наконт тэрмінаў, колькі яшчэ працягнецца расследаванне, пэўнай інфармацыі няма, бо шмат што залежыць ад вынікаў прызначаных следствам экспертыз. Таксама адвакаты пакуль не валодаюць звесткамі, ці звязаныя з гэтай крымінальнай справай ператрусы, што адбываліся ў калег журналіста з сайта “Першы Рэгіён” — у Ганцавічах і Івацэвічах.

    Адвакат кажа, што Сяргей Гардзіевіч не дае паказанняў і не прызнае сябе вінаватым у здзяйсненні злачынства, у якім яго абвінавачваюць паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

    “Сяргей Гардзіевіч не губляе бадзёрасці і падкрэслівае, што не датычны да здзяйснення злачынства, у якім яго абвінавачваюць. Ён не дае паказанні, карыстаючыся артыкулам 27 Канстытуцыі, бо ніхто не павінен прымушацца даваць паказанні і тлумачэнні супраць самога сябе, членаў сваёй сям’і, блізкіх сваякоў”, — паведамляе адвакат Зоя Дворак.

    Яна таксама заўважыла, што будзе дамагацца змены меры стрымання журналіста.

    “Мы будзем хадайнічаць аб скасаванні некаторых абмежаванняў, прынятых паводле ўмоў знаходжання пад хатнім арыштам. Напрыклад, з‑за абмежаванняў на тэлефонныя званкі Сяргей Гардзіевіч зараз фактычна пазбаўлены магчымасці ажжыцяўляць сваю прафесійную дзейнасць”, — адзначыла адвакат.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці