• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні

    Беларусаў масава выклікаюць у КДБ за ахвяраванні ў фонды салідарнасці. Сваімі думкамі наконт таго, якім чынам можна абараніцца ад «выкупу» за ахвяраванні ў фонды двухгадовай даўніны, якія рабіліся праз Facebook, падзяліліся Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак. "Наша Ніва" распавядае. 

    Валерый Цапкала ў сацсетках апублікаваў вялікі допіс пра ахвяраванні. Ён скардзіцца на тое, што арганізатары дабрачынных збораў не схавалі старонкі збораў і сілавікі бачаць тых, хто ахвяраваў у фонды і пазначыў ахвяраванне як «даступнае ўсім». Сэнс допісу Цапкалы ў тым, што калі б арганізатары схавалі старонкі, то сілавікі не здолелі б так масава выклікаць людзей, якія ахвяравалі грошы ў фонды ў 2020‑м.

    Адна з парад Цапкалы — беларусы, якія ахвяравалі праз фэйсбук, могуць самі заблакаваць старонкі арганізатараў збораў і гэтым самым схаваць факт свайго даната. У такім выпадку вашы сябры і знаёмыя сапраўды перастануць бачыць вас у спісах ахвярадаўцаў (але даныя пра вашы ахвяраванні з асабістага кабінета фэйсбука нікуды не знікнуць).

    Каб заблакаваць старонку, трэба зайсці ў фэйсбук з камп’ютара ці браўзера ў рэжыме камп’ютара — з мабільнай праграмы зрабіць гэта папросту немагчыма. Пасля зайдзіце на старонку арганізатара збору, спачатку націсніце сімвал меню (•••), а потым «Заблакаваць».

    Мы спыталі ў Андрэя Стрыжака з фонду BySol пра тое, чаму арганізатары не «хаваюць» старонку збору. Ён адказаў:

    «Праблема з парадамі спадара Валерыя ў тым, што яны не спрацуюць. Да прыкладу, у фэйсбуку не існуе магчымасці проста «схаваць збор» — вялікія зборы выдаляюцца праз «танцы з бубнам» і перапіску з адміністрацыяй платформы. Мы гэта праверылі на прыкладзе аднаго з нашых вялікіх фандрайзераў, які фэйсбук выдаліў, а пра другі пакуль ідуць перамовы.

    Дэ-факта сілавікі знаходзяць людзей па выпісках з банкаў, а потым патрабуюць паказаць Face­book Pay, з якога не выдаляюцца даныя пра плацяжы нават з выдаленых фандрайзераў.

    Таму агульная рэкамендацыя — абараняць сябе наступным чынам у два крокі:

    • Перарэгістраваць свой фэйсбук на пошту і тэлефон, якімі вы не карыстаецеся. Гэта трэба, каб сілавікі не здолелі аднавіць ваш акаўнт, на што даецца 30 дзён пасля выдалення.

    • Пасля гэтага выдаліць акаўнт — толькі так выдаляюцца даныя з Face­book Pay.

    Гэты метад толькі дазваляе пазбавіцца ад пацвярджэння ахвяравання і яго памеру. Пры гэтым ясна, што калі спецслужбы Беларусі хацелі запісаць усіх, хто ахвяраваў публічна раней, то яны даўно гэта зрабілі».

    Але на практыцы сілавікоў не цікавіць, куды і на што дакладна вы данацілі. Любы факт данату праз фэйсбук на сёння ёсць падставай для пераследу і вымагання грошай у людзей».

    «Наша Ніва» раней пісала, што на запыт з боку КДБ беларускія банкі далі спецслужбам інфармацыю аб плацяжах з беларускіх карт у бок Face­book за перыяд са жніўня 2020-га года, калі здарыўся ўсплёск данатаў у фонды. А пасля людзей выклікаюць, каб праверыць адрасата даната. То-бок вывучаецца не толькі інфармацыя, публічна даступная ў сацсетках.

    Читайте еще: 

    Кацярына Пытлева: “Павіншавалі адзін аднаго з экстрэмісцкім статусам”

    «Быць часткай свайго нацыянальнага аб’яднання, а не злівацца з чымсьці іншым». Аляксей Палуян і Ірэна Кацяловіч пра Беларускую нацыянальную кінаакадэмію

    “Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці