• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут з турмы: Мы не выбіраем час, у якім нам жыць, але мы выбіраем, як нам жыць у гэты час

    Журналісту Анджэю Пачобуту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

    Журналіст Gaze­ty Wybor­czej Анджэй Пачобут неўзабаве паўстане перад беларускім судом. Пераследаванаму рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналісту, прадстаўніку польскай  супольнасці пагражае шматгадовае зняволенне. Пра калегу піша  Gaze­ta Wybor­cza.

    28 лістапада ў Гродне пачнецца суд над Анджэем Пачобутам. Пра гэта СМІ на мінулым тыдні паведамілі праваабаронцы з фармальна ліквідаванай беларускімі ўладамі праваабарончай  арганізацыі «Вясна» і жонка журналіста Аксана.

    У адным з апошніх запісаў у Face­book Аксана Пачобут працытавала фрагмент  ліста ад Анджэя, які, не губляючы спакою, распавядае пра чаканне суду.

    «Я думаю пра тых, хто сядзеў у гэтых сценах у 40–50‑я гады і яны чакалі суда. Ім было цяжэй, у тыя гады гэта было сапраўднае пекла. Іх прыклад дае сілы. Мы не выбіраем час, у якім мы жывем, але мы выбіраем, як нам жыць у той час. Вядома, я ніколі не думаў, што гісторыя раптам стане такой небяспечнай, але рэчаіснасць заўсёды здзіўляе. У гэтым і заключаецца яе прыгажосць», – напісаў у лісце на волю журналіст Анджэй Пачобут.

    Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі паўтара года. Яго абвінавацілі ў «распальванні варожасці» і закліках да санкцый. Беларускія праваабарончыя колы, польскія ўлады і міжнародная супольнасць прызналі крымінальныя справы супраць прадстаўнікоў польскай меншасці «палітычна матываванымі», размова ідзе пра рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і свабодаў грамадзян. Пачобуту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

    Чытайце яшчэ:

    Як працуе рэгіянальная ўкраінская журналістыка ў непасрэднай блізасці да фронту? Вялікая гутарка з «Накіпела»

    “Брестской газете» спаўняецца 20 год

    Рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі на волі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці