Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў вызвалены з‑за кратаў
Беларускія ўлады вызвалілі палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава. Гэта адбылося 11 верасня пасля візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла. Усяго ў гэты дзень на волю па памілаванні выйшлі 52 палітычныя вязні, іх вывезлі з Беларусі ў Літву.
Пагадненне пра 52‑х: на волі — журналістка з Брэста Алена Цімашчук
11 верасня амерыканская дэлегацыя на чале з Джонам Коўлам прыбыла ў Беларусь. Вынікам перамоў амерыканскіх дыпламатаў з афіцыйным Мінскам стала вызваленне 52 палітычных вязняў. У Вільні сёння вітаюць журналістку з Брэста Алену Цімашчук.
Гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс на волі!
11 верасня з‑за кратаў былі вызваленыя гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс. Калегі сустрэлі іх у Вільні.
На волі рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч
Палітзняволенага галоўнага рэдактара маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча вызвалілі 11 верасня 2025 года ў выніку візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла.
Вызвалілі палітзняволенага журналіста Паўла Мажэйку
Палітзняволенага гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку вызвалілі 11 верасня 2025 у выніку візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на дарадцу Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага.
Аўтар «Новага Часу» Мікола Дзядок вызвалены!
11 верасня амерыканская дэлегацыя на чале з Джонам Коўлам прыбыла ў Беларусь. Вынікам перамоў амерыканцаў з афіцыйным Мінскам стала вызваленне 52 палітычных вязняў. У ліку вызваленых — аўтар «Новага Часу» Мікола Дзядок.
Блогер Ігар Лосік нарэшце на волі!
11 верасня амерыканская дэлегацыя на чале з Джонам Коўлам прыбыла ў Беларусь. Вынікам перамоў амерыканцаў з афіцыйным Мінскам стала вызваленне 52 палітычных вязняў. Сярод іх — блогер Ігар Лосік.
З‑за кратаў выпусцілі Ірыну Слаўнікаву
Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў кастрычніку 2021 года. Гомельскі абласны суд 3 жніўня пакараў журналістку 5 гадамі калоніі. 11 верасня спадарыня Слаўнікава трапіла ў лік 52‑х вызваленых палітвязняў.
Кнігі самавітых журналістаў трапілі ў шорт-ліст Гедройця
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвесцілі кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. У фінальны этап конкурсу ў тым ліку прайшлі — і цяпер будуць змагацца за перамогу — мемуары журналістаў Аляксандра Лукашука і Сяргея Дубаўца і раман Зміцера Дзядзенкі.
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонкі стрымінгавай платформы Belarus Tomorrow і некалькі TikTok-каналаў з мясцовымі навінамі
Увечары 10 верасня 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.
Агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне правоў чалавека за травень-жнівень (15 верасня)
Кацярына Дзяйкала і Беларускі Хельсінкскі Камітэт 15 верасня прэзентуюць агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне правоў чалавека за травень-жнівень 2025 года.
На «Белсаце» — новыя «Вусы»: пра што распавядзе цыкл гістарычных перадачаў?
На «Белсаце» выходзіць новая гістарычная праграма «Сармацкі вус» ад стваральнікаў «Вусоў Скарыны». Што яна сабою ўяўляе і што чакае гледачоў, распавялі галоўныя героі праекту Цімох Акудовіч і Віктар Шукеловіч.
Як пачынаўся БАЖ. Гутарка з сузаснавальнікам арганізацыі Віталём Цыганковым
Увосень 1995 года ў Мінску прайшоў устаноўчы сход Беларускай асацыяцыі журналістаў. Як стваралася і працавала арганізацыя ў першыя гады? Пра гэта БАЖ расказаў адзін з яго заснавальнікаў Віталь Цыганкоў.
Таццяна Нядбай: У турмах зняволеныя хаваюць кнігі Святланы Алексіевіч ад рэпрэсій
Беларускі ПЭН зрабіў сайт bannedbooks.penbelarus.org, на якім сабраныя спісы забароненых кніг, некаторыя гісторыі аўтараў і іх твораў. Адмысловую выставу «Забароненыя кнігі» Беларускі ПЭН-цэнтр прэзентаваў падчас 91-га Кангрэса Міжнароднага ПЭНа ў Кракаве. Пагаварылі пра гэты праект з прэзідэнткай Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай.
Беларускі расcледавальніцкі цэнтр стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards
Разам з беларусамі ўзнагароду ад Фондаў Fritt Ord і ZEIT Stiftung Bucerius атрымаюць СМІ і журналісты з Азербайджана, Украіны, Грузіі, Венгрыі і Расіі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці