• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі фатограф абвінавачвае Іллю Яшына ў тым, што той у сваім інстаграме незаконна апублікаваў свой партрэт

    Яўген Ерчак просіць ад расійскага апазіцыянера 1200 еўра кампенсацыі за фота, узятыя без дазволу.

    Беларускі фатограф Яўген Ерчак абвінавачвае Іллю Яшына

    Яўген Ерчак і Ілля Яшын. Крыніца: Yauhen Yer­chak / Face­book, «Наша Ніва»

    21 верасня 2024 года расійскі апазіцыянер Ілля Яшын прыязджаў у Вільню, каб сустрэцца з прыхільнікамі. Адным з фатографаў на той сустрэчы быў беларус Яўген Ерчак — ён атрымаў акрэдытацыю ад аднаго з літоўскіх выданняў. А праз некалькі дзён пабачыў зробленыя ўласнаруч партрэты Іллі Яшына і іншыя здымкі з мерапрыемства ў інстаграме Іллі Яшына.

    Фатографа абурыла тое, што ў яго не пыталіся дазволу на публікацыю здымкаў, а каля іх не пазначылі ні аўтарства, ні тое, у якога медыя ўзялі гэтыя фатаграфіі.

    Ерчак лічыць, што паколькі здымкі былі зробленыя на публічным мерапрыемстве, сам Яшын не мае на іх ніякіх правоў.

    Каб выправіць сітуацыю, Яўген напісаў Яшыну паведамленне ў інстаграме, пасля пакінуў каментар тым самым допісам, а ўрэшце даслаў расійскаму апазіцыянеру афіцыйную прэтэнзію на парушэнне аўтарскіх правоў і прапанаваў аплаціць выкарыстаныя здымкі. З таго часу прайшоў месяц, але адказу зноў не было.

    Скрын паста з фатаграфіяй, зробленай Яўгена Ерчаком, і яго каментаром. Фота: Yauhen Yer­chak / Face­book

    У фотаагенцтва Get­ty здымкі аналагічнага памеру прадаюцца па кошце 300 еўра за фота. Цяпер гаворка ідзе пра чатыры здымкі, таму Ерчак у сваёй прэтэнзіі прапанаваў заплаціць яму 1200 еўра.

    Па словах сяброў Ерчака, ён разглядае гэтую суму як штраф за парушэнне аўтарскіх правоў і адмову ад камунікацыі. Маўляў, калі б Яшын адразу адказаў яму, папрасіў прабачэння і пазначыў аўтарства, прэтэнзій бы не было. Але паколькі фатографа ігнаруюць ужо тры месяцы, ён вырашыў змяніць падыход да сітуацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці