• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія суды змогуць весьці допыты праз Skype

    Ад 4 красавіка дазваляецца апытваць сьведак па грамадзянскіх і крымінальных справах празь відэаканфэрэнцыі.

    Адпаведна са зьменамі ў заканадаўстве, апублікаванымі на pravo.by, беларускія суды ад 4 красавіка змогуць весьці допыты празь відэаканфэрэнцыі. Разам з тым празь відэасувязь можна будзе прадставіць да апазнаньня асобаў і аб’ектаў. Раней удзел у судовых паседжаньнях празь відэаканфэрэнцыі быў дазволены толькі ў эканамічным (гаспадарчым) правасудзьдзі.

    Сыстэмы, якія дазваляюцца ці забараняюцца да выкарыстаньня, не названыя, абы забясьпечвалася «належная якасьць выявы і гуку». Верагодна, суды будуць выкарыстоўваць відэасувязь праз звычайныя мэсэнджэры кшталту Skype ці Viber.

    Допыт празь відэасувязь дазваляецца ў выпадку, калі «офлайн-допыт» немагчымы — напрыклад, удзельнік працэсу ня можа прыбыць з прычыны стану здароўя. Таксама дазваляецца ён тады, калі мэтазгодны дзеля бясьпекі ўдзельнікаў працэсу (тады можна мяняць зьнешнасьць і голас), альбо калі пацярпелы альбо сьведка непаўналетнія. Таксама суд можа адмовіць у допыце празь відэасувязь, калі няма тэхнічнай магчымасьці яго правесьці або калі паседжаньне закрытае. У выпадку, калі сувязь абрываецца, паседжаньне могуць адкласьці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці