• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусы змогуць глядзець футбольныя матчы чэмпіянату свету. Але не па тэлевізары

    Як паведамляе прэс-служба АБФФ, федэрацыя ўсё ж дамовілася з ФІФА аб паказе ў Беларусі матчаў чэмпіянату свету-2022 у Катары. Трансляцыі будуць на афіцыйным сайце ФІФА, неабходна зарэгістравацца.

    «Мы не маглі пакінуць беларускага заўзятара без прагляду гульняў мундыяля. Нягледзячы на ўсе складанасці бягучай сітуацыі, мы правялі вялікую працу з ФІФА і дабіліся права трансляцыі матчаў чэмпіянату свету на тэрыторыі нашай краіны», — заявіў старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў.

    Традыцыйна трансляваў футбольныя сусветныя і еўрапейскія чэмпіянаты канал «Беларусь 5». Але гэтым разам Белтэлерадыёкампанія пад санкцыямі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.