• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Берасцейскія актывісты праходзяць падазраванымі па справе аб абразе Лукашэнкі

    Брэсцкага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнду, а таксама яго жонку Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў статус падазраваных па справе аб вывешаным банэры з абразай Аляксандра Лукашэнкі.

    Пра гэта распавёў сам актывіст:

    «Адразу хачу сказаць, што гэтая справа абрастае ўсё больш фантастычнымі падрабязнасцямі. У гэтай фальшыўцы ад уладаў становіцца ўсё больш недарэчных нестыковак. Так, нас з жонкай быццам бы падазраюць паводле адной і той жа справы, але сёння раптам выявілася, што я «абражаў» Лукашэнку 16 лютага, а мая жонка — 17 лютага. Прычым рабілася гэта нібыта намі з дапамогай адной і той жа расцяжкі ў адным і тым жа месцы. Пры гэтым «сведка» заявіў, што расцяжку я вывешваў нібыта сам. Цяпер незразумела: мы паводле адной справы падазраваныя ці паводле розных?

    Зрэшты, усё па парадку. У кабінеце следчага ўжо знаходзіўся той самы лжывы сведка, інакш назваць яго не магу, які агаварыў і маю жонку — Ігар Леанюк. Таксама туды запрасілі студэнтаў з інтэрната, які знаходзіцца па суседстве. Яны былі гадоў на 10—15 малодшымі за мяне і зусім іншай камплекцыі.

    Аднак «сведка» адразу ж заявіў, што «апазнаў мяне па шчацінні» і што гэта нібыта я сам «вывешваў» і сам «фатаграфаваў» расцяжку «Лукашэнка, ты ***! Годзе рабаваць наш народ!».

    Далей ён пачаў блытацца ў датах. Першапачаткова меркавалася, што я нібыта «вывесіў» гэты банер 17 лютага. На пытанне следчага, чым я займаўся ў гэты дзень, я шчыра адказаў: быў на Маршы абураных беларусаў у Менску. Пасля гэтага «сведка» пачаў сцвярджаць, што бачыў, як я «вывешваў» гэтую расцяжку 16 лютага. І так гэта і пайшло ў справу, у якой я ўжо стаў фігураваць як «падазраваны». Проста смешна становіцца ад таго, як яны на хаду пачалі перарабляць гэтую «справу».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці