• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за 120 новых прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў і медыя стварылі ў Гомелі з 2021 года

    Такія лічбы былі агучаныя на пасяджэнні гарвыканкаму. Улады справаздачацца, што падпісчыкаў у гэтых «медыя» больш за 119 тысячаў, але ўмоўчваюць прагляды і прачытанні навінаў.

    гомельскія прапагандысты

    Фота: з тэлеграм-канала t.me/flagshtok

    Дакладная лічба створаных «тэлеграм-каналаў адміністрацый, сродкаў масавых інфармацыі і прадпрыемстваў горада» – 124. Сярод дасягненняў называецца і стварэнне тэлеграм-канала кіраўніка горада, з ім разам атрымліваецца 125.

    Прызначаны Лукашэнкам кіраўнік Гомеля Уладзімір Прывалаў кажа пра тое, што наступны год «стане іспытам» для прапагандыстаў. Відавочна, ён мае «выбарчую» кампанію, да якой узмоцнена рыхтуюцца ўлады.

    Адзначым, што ў траўні стала вядома, што больш за 260 тысяч беларускіх рублёў (77 тысяч долараў) пойдзе на Гомельшчыне на падпіску дзяржаўных СМІ на другое паўгоддзе. У сакавіку на пасяджэнні аблвыканкаму раскрылі іншыя лічбы: у абласной дзяржпрапагандзе занятыя больш 500 чалавек, моладзь заставацца працаваць не хоча.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці