• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Борисовские новости” вяртаюцца ў шапікі «Саюздруку» і гандлёвыя цэнтры

    З пачатку ліпеня на газету “Борисовские новости” можна будзе падпісацца праз пошту. Выданне дадалі ў падпісныя каталогі РУП "Белпошта" на другое паўгоддзе 2017 года. Бліжэйшым часам “Борисовские новости” таксама пачнуць прадаваць у паштовых аддзяленнях горада.

    Па словах галоўнага рэдактара газеты Анатоля Букаса, цяпер праз шапікі «Мінскаблсаюздруку» за тыдзень прадаецца больш за 400 экзэмпляраў. Паступова аднаўляецца распаўсюд “Борисовских новостей” і праз гандлёвыя цэнтры. Ужо цяпер дзве крамы “Віталюр” бяруць кожны тыдзень на рэалізацыю па 50 асобнікаў газеты. Рэдакцыя чакае адказ на прапанову заключыць дамовы на распаўсюд ад “Евроопт”, “Соседи”, “Доброном”, “Веста”, “АЛМИ”.

    Па словах прадаўца газетнага шапіка ля чыгуначнага вакзала, “Борисовские новости” купляюць добра. На рэалізацыю гандлёвая кропка мінулы раз атрымала 50 асобнікаў выдання, а праз некалькі дзён застаўся апошні экзэмпляр.

    Яшчэ ў адным з гарадскіх шапікаў «Саюздруку» пра наяўнасць “Борисовских новостей” давялося пытацца ў прадаўца. Газета знайшлася, але ў дальнім куце, дзе яе было цяжка заўважыць. На пытанне, чаму раскладка друкаваных выданняў менавіта такая, гандлярка адказвае, што гэта загад начальства. Наперадзе ўсіх павінна ляжаць менавіта дзяржаўная прэса. І паказала аркуш з назвамі гэтых газет.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці