1045

8 гадоў. Прысуд Пачобуту — помста за іншадумства. БАЖ патрабуе вызвалення журналіста

08.02.2023 Крыніца: БАЖ

8 лютага Гродзенскі абласны суд асудзіў вядомага беларускага журналіста, публіцыста і сябра Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута да 8 гадоў зняволення. Пачобута назвалі вінаватым ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.

Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць гэтага выраку.

Ад самага пачатку справа супраць Анджэя Пачобута выглядала, як расправа за іншадумства і шматгадовую цвёрдую грамадскую пазіцыю журналіста.

Сённяшні прысуд, вынесены пасля разгляду справы ў закрытым рэжыме, не мае нічога агульнага з правасуддзем і з’яўляецца помстай нашаму калегу.

Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе неадкладнага вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх 33-х прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі на сённяшні дзень.

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Чытайце яшчэ:

Журналіста Анджэя Пачобута асудзілі на

“Внимательно читайте договор!” Особенности авторского права в Литве

“Я не пераборлівы”. На “казённых харчах” у калоніі Андрэй Кузнечык заўважна схуднеў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!