682

CPJ асудзіў прысуд Ларысе Шчыраковай

01.09.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Камітэт абароны журналістаў асудзіў прысуд беларускага суда. Учора журналістцы Ларысе Шчыраковай вынеслі вырак — 3,5 гады пазбаўлення волі за нібыта дыскрэдытацыю краіны і спрыянне экстрэмізму.

«Асудзіўшы журналістку Ларысу Шчыракову на 3,5 гады пазбаўлення волі, беларускія ўлады ў чарговы раз дэманструюць сваю помслівасць да тых, хто самастойна расказваў пра агульнанацыянальныя пратэсты, якія ўскалыхнулі краіну ў 2020 годзе», — заявіў праграмны дырэктар CPJ Карлас Марцінес дэ ла Серна.

«Беларускія ўлады павінны зняць усе абвінавачанні са Шчыраковай і неадкладна вызваліць яе разам з усімі іншымі зняволенымі журналістамі», — падкрэслівае спадар дэ ла Серна.

Следчыя звінавацілі Шчыракову спачатку ў  «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт.369-1 КК), а пасля дадалі яшчэ і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч.1, 2 арт. 361-4 КК).

Таксама ёй прысудзілі штраф у 3700 рублёў.

Справу цягам месяца ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Мікалай Доля.

Агалошванне рэзалюцыйнай часткі прысуду зрабілі адкрытым. Убачыўшы ў зале сваякоў і сяброў, Ларыса расплакалалася, але хутка саўладала з эмоцыямі.

Чытайце яшчэ:

Суд прызначыў Ларысе Шчыраковай 3,5 гады зняволення

«Не рабіце мне нервы!» Прадстаўнікі медыя — аб таксічных выпадках у межах прафесіі

БАЖ: Вырак Ларысе Шчыраковай — чарговая расправа і помста журналістам і журналісткам

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!