937

Літаратурны конкурс для маладых аўтараў і аўтарак (дэдлайн — 1 кастрычніка)

23.08.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб'яднання «Маладняк».

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі.

Мова твораў — беларуская.

Тэматыка твораў не абмежаваная.

Узроставы цэнз конкурсу — 35 гадоў.

Дасылайце тэксты ў фармаце .docx(.doc) на адрас: konkurs.maladniak@gmail.com з пазнакай "Конкурс" і кароткай інфармацыяй пра сябе.

Аб'ём тэкстаў не павінен перавышаць 15 старонак 14-м кеглем.

ДЭДЛАЙН — 1 кастрычніка 2023 г.

Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!