535

Памерла журналістка «Ганцавіцкага часу» Святлана Малышка

19.09.2023 Крыніца: БАЖ

Карэспандэнт незалежнага інтэрнэт-выдання «Ганцавіцкі час» раптоўна пайшла з жыцця 17 верасня 2023 года. Сёлета Святлана Малышка збіралася адзначаць сваё 45-годдзе…

У газеце «Ганцавіцкі час» яна пачала працаваць з 2003 года і ўжо падчас працы завочна скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Як узгадваюць калегі, Святлана Малышка з гонарам распавядала ў рэдакцыі, што выкладчыкі здзіўляліся прафесійнаму ўзроўню выдання ў невялікім раённым цэнтры ў Брэсцкай вобласці, калі знаёміліся з друкаванымі нумарамі.

«Дабрыня, сціпласць і спакойны характар дазвалялі Святлане лёгка знаходзіць кантакт з героямі публікацый. Але яе журналісцкая прынцыповасць, калі справа тычылася нейкіх праблемных артыкулаў, былі вартыя павагі і часам здзіўлення. Асабліва, калі з просьбай падняць тэму ў газеце звярталіся людзі, каб дамагчыся справядлівасці і адстаяць свае правы», — кажуць калегі з «Ганцавіцкага часу».

Сёлета напрыканцы жніўня Святлана Малышка падрыхтавала серыю матэрыялаў пра тое, як у Ганцавічах рыхтаваліся да абласных «Дажынак». Адна з публікацый, тычылася рэакцыі людзей на спілаваныя ў горадзе дрэвы.

Як высветлілася, артыкулам абурыліся мясцовыя ўлады, і неўзабаве аўтара выклікалі ў міліцыю «пагутарыць». Калегі мяркуюць, што гэтая «размова» і гутаркі з кіраўніцтвам мясцовага райвыканкама вельмі моцна адбіліся на стане здароўя Святланы Малышка.

Яна зведала сапраўдны стрэс, хоць старалася не паказваць сваё хваляванне, трымала ў сабе. Праз пару тыдняў карэспандэнтка «Ганцавіцкага часу» трапіла ў шпіталь, дзе лекары, на жаль, не змаглі выратаваць яе жыццё...

У Святланы засталіся няпоўнагадовыя сын і дачка.

 

Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Святланы. Смуткуем разам з вамі.

Чытайце яшчэ:

«У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова "пакуль"», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія

У Літве перадалі ў суд справу юрыста Мантаса Данелюса

«Как такое возможно, что за российским журналистом шпионят в Германии?» Реакция «Репортеров без границ» на инцидент с Галиной Тимченко

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!