Пра што і як пісаць для беларускай аўдыторыі ў 2024 годзе? Лекцыя Паўлюка Быкоўскага (25 лістапада)
Беларускія незалежныя медыя губляюць як падпісчыкаў, так і свой уплыў. Прычын для гэтага багата: і прызнанне усіх і ўся экстрэмістамі, і страх людзей прадстаўляць інфармацыю аб падзеях, якія адбываюцца ў Беларусі, і стомленасць ад сітуацыі ды сыход падпісчыкаў на забаўляльныя платформы.
Што ж рабіць у такой сітуацыі? Як жа так змяніць сваё медыя, каб быць у трэндах і заставацца актуальнымі для беларусаў і беларусак?
25 лістапада а 19.00 па мінскім часе паспрабуем знайсці адказы і рэцэпты разам з журналістам, аўтарам шматлікіх адукацыйных курсаў і адным з самых вядомых медыяэкспертаў — Паўлюком Быкоўскім.
Дата: 25 лістапада
Час: 19:00 (па мінскім часе)
Месца: youtube
Каб прыняць удзел у лекцыі патрэбна запоўніць анкету.
Удзел ананімны, а трансляцыя будзе адбывацца на платформе youtube.