2731

Прэмію «Press Freedom Award 2015» плануюць уручыць журналістам з Беларусі (Заяўкі – да 30 кастрычніка)

17.08.2015 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Аўстрыйскае аддзяленне арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» вырашыла сёлета адзначыць сваёй прэміяй мужнасць беларускіх журналістаў.

Пра гэта гаворыцца ў дасланым арганізатарамі прэс-рэлізе.

Памер прэміі - 6 тыс. еўра.

Прэмія ўручаецца па катэгорыях:

  • Друкаваныя СМІ
  • Электронныя СМІ
  • Серыі, кнігі, творчасць.

Тэрмін падачы матэрыялаў – да 30 кастрычніка 2015 года. Прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя з 3 мая 2014 года да 3 мая 2015 года. Вылучэнне трэцяй асобай дапускаецца. Кожны прэтэндэнт можа прадставіць толькі адну публікацыю. Матэрыял трэба прадставіць як на мове арыгіналу, так і ў перакладзе на ангельскую мову.  

Больш падрабязная інфармацыя – у далучаным PDF-файле.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!