946

Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага зноў адправілі на дапрацоўку. Склалі новыя пратаколы

26.10.2021 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага  суддзя зноў адправіла на дапрацоўку ў РАУС. На журналіста склалі новыя пратаколы.

Супрацоўнік міліцыі, які склаў пратаколы, прысутнічаў у судзе. Адразу пасля паседжання суда ён запрасіў Сяргея Няроўнага ў РАУС і там склаў на яго новыя пратаколы з улікам парадаў суддзі.  

Калегу вінавацяць у распраўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў шляхам таго, што журналіст нібыта паставіў лайк на старонках у Facebook, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.

Супраць Няроўнага на мінулым тыдні завялі 2 адміністрацыйныя справы (за лайк на старонцы ТУТ.БАЙ і старонцы незалежнага беларускага тэлеканала).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!