• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг па вэрыфікацыі інфармацыі (рэгістрацыя да 4 кастрычніка ўключна)

    14-16 кастрычніка ў Менску ўкраінскія адмыслоўцы правядуць трэнінг па вэрыфікацыі інфармацыі для журналістаў.

    417b52953460cb346eeeceff6030e56444f32d61

    Мэта трэнінгу — навучыць журналістаў беларускіх выданьняў сродкам і праграмным інструмэнтам праверкі інфармацыі на сапраўднасьць, своечасова й апэратыўна выкрываць фэйкі.

    У выніку трэнінгу ўдзельнікі навучацца:

    — хутка правяраць праўдзівасць візуальнага кантэнту (фота ды відэа) ў Сеціве

    — аналізаваць профілі ў сацыяльных сетках для вызначэньня сапраўднасці інфармацыі, апублікаванай ад імя акаўнтаў

    — вызначаць фэйкавыя навіны ды замоўныя матэрыялы

    — рэагаваць на сытуацыі, калі рэдакцыя памылкова публікуе фэйкавую навіну

    — карыстацца з сучасных інструмэнтаў спраўджэньня інфармацыі, якія ўжываюць такія вядомыя рэдакцыі ды каманды расьледнікаў як Belling­cat, Buz­zfeed, Vice­news і г.д.

    Да ўдзелу ў варштаце запрашаюцца журналісты, якія актыўна працуюць у Беларусі і хочуць палепшыць якасьць свайго кантэнту.

    Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пакрыццё выдаткаў на праезд і пражыванне для тых удзельнікаў, якія будучь адабраныя для ўдзелу ў трэнінгу.

    Кароткія біяграфіі трэнэраў і праграма прыведзеныя ніжэй.

    Для таго, каб заявіцца, просім да 04.10 (уключна) запоўніць форму вось тут.  Арганізатары скантактуюцца з абранымі ўдзельнікамі варштату да 05.10.

    Усе пытаньні кіруйце, калі ласка, на адрас alaksiej.lavoncyk@tol.org.

    Трэнеры:

    Тарас Ількіў — журналіст і рэдактар з дзевяцігадовым досведам работы ў онлайн-медыя. Працаваў у найбуйнейшым ўкраінскім навінавым выданні Корреспондент.net шэсць гадоў, адкуль звольніўся разам з усёй рэдакцыяй у лістападзе 2013 года. У 2014‑м разам з былымі калегамі па Карэспандэнту запускаў праект Новое время, дзе да канца 2015 працаваў кіраўніком навінавага аддзела.

    Цяпер працуе як трэнер і кансультант у галіне онлайн-медыя, а таксама займаецца ўласнымі праектамі. Скончыў праграму DFJ ў Магілянскай школе журналістыкі, таксама праходзіў вучобу ў лонданскім офісе Reuters.

    Віталь Мароз займае пасаду кіраўніка праграм новых медыя ў ГА «Інтерньюз-Украіна», адной з самых медыйных грамадскіх арганізацый ва Украіне.

    У Інтерньюз-Украіна ён адказвае за развіццё інавацыйных адукацыйных праектаў для журналістаў. Праводзіць навучанне і развівае праграмы, накіраваныя на працу онлайн-СМІ, сацыяльных медыя, лічбавай камунікацыі і лічбавай бяспекі.

    У 2015 годзе разам з камандай запусціў праект Verify.org.ua для праверкі інфармацыі, цяпер працуе над онлайн-курсам па верыфікацыі для журналістаў з постсавецкай прасторы. Twit­ter: @insider_ua

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    08.07.2026
    Акцэнты

    Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй (дэдлайн — 26 ліпеня)

    Capac­i­ty for Democ­ra­cy, Radar­BY і Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запрашаюць на інтэрактыўныя навучальныя варкшопы па працы з дэзінфармацыяй у Вільні, Варшаве і Берліне. Пасля мерапрыемстваў прадугледжана праграма грантаў на праекты па тэме дэзінфармацыі да 2000 еўра на каманду.
    07.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.