397

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» хэштэг

18.07.2022 Крыніца: Наша Ніва

Прычым адбылося гэта яшчэ ў лютым, але стала вядома аб гэтым толькі цяпер. Дэталі выявіла «Медыязона».

Суд Чыгуначнага раёна г. Гомеля 11 лютага 2022 года прызнаў экстрэмісцкімі старонкі ў сацсетках пад назвай «Свабодная Беларусь», аднайменны тэлеграм-канал і таксама яшчэ і хэштэг у Instagram.

Экстрэмісцкімі ў Беларусі прызнаныя сотні сайтаў і інтэрнет-суполак. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!