1458

У Пінску развіталіся з блогерам Мікалаем Клімовічам

13.05.2023 Крыніца: БАЖ

Пра смерць палітвязня Мікалая Клімовіча стала вядома 7 траўня. Ён памёр у папраўчай калоніі № 3 «Віцьба». Цела прывезлі родным у цынкавай труне. Развітанне спачатку адбылося ў яго дома, у завулку Пяшчаным у Пінску. Туды прыйшлі і сваякі іншых пінскіх палітвязняў.

Пахавалі блогера і грамадскага актывіста на гарадскіх могілках «Таргошыцы». Там прысутнічала каля 20 сваякоў і сяброў Мікалая.

Грошы на пахаванне Мікалая Клімовіча неабыякавыя людзі дзякуючы ініцыятыве Bysol сабралі за шэсць гадзін.

Нагадаем, 28 лютага 2023 года Мікалай Клімовіч быў асуджаны да года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») за лайк у сацыяльнай сетцы пад карыкатурай на Аляксандра Лукашэнку.

Судзіў блогера суддзя г. Пінска і Пінскага раёна Андрэй Бычыла, абвінавачанне 61-гадоваму чалавеку — год калоніі, запрасіў 25-гадовы пракурор Ілля Гузарэвіч.

Да канца красавіка Мікалай Клімовіч знаходзіўся ў баранавіцкім следчым ізалятары № 6. І падчас судовага працэсу, і падчас разгляду апеляцыйнай скаргі ён даводзіў суддзям, пракурору, што мае інваліднасць ІІ групы праз праблемы з сэрцам і што яму патрэбны належны медыцынскі дагляд. Але гэта не ўлічылі і апеляцыю не задаволілі. Пасля гэтага асуджанага этапавалі ў калонію пад Віцебскам, дзе ён амаль адразу і памёр.

Чытайце яшчэ:

«Хотим обращаться к молодым профессионалам внутри страны». Запущен проект «Настоящее время. Беларусь»

«Противодействие популярным в прессе кликабельным нарративам — часть моей работы». Интервью с Артемом Шрайбманом

«Киберпартизаны» рассказали, как в России создают ботов, которые размещают прокремлевские комментарии

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!