1400

Віншуем пераможцаў журналісцкага конкурса «Пра адукацыю нефармальна»!

14.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Вынікі VI Фестывалю нефармальнай адукацыі, у тым ліку і журналісцкага конкурса, падвялі днямі ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І. Раў.

Паводле экспертнага журы, пераможцамі сярод журналістаў сталі:

- карэспандэнтка сайта «Твой стыль» Ірына Новік з артыкулам “Не такая сацыялка”,

- журналістка TUT.BY Наталля Касцюкевіч з матэрыялам “Я против слова “держись“,

- выкладчык факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Уладзімір Куліковіч з серыяй з 20 навукова-папулярных артыкулаў у рубрыцы “Беларускае слоўка”,

- журналістка «Заўтра тваёй краіны» Таццяна Жарнасек з публікацыяй  “Дзе навучаць атрымліваць асалоду ад мыслення?

Ірына Новік з «Твайго стылю» атрымала таксама спецыяльны прыз ад Школы журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра.

У Фестывалі нефармальнай адукацыі бралі ўдзел больш за 250 практыкаў і тэарэтыкаў сферы нефармальнай адукацыі з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Украіны, Літвы, Арменіі, Грузіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Германіі, Даніі, Бельгіі, Швецыі, Венгрыі, Польшчы, Расіі.

Итоги шестого Фестиваля неформального образования

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!