• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыю «Гомельскай праўды» амаль цалкам засакрэцілі

    На абноўленым сайце абласной дзяржаўнай газеты «Гомельская праўда» прыбралі  імёны супрацоўнікаў рэдакцыі. Публічным застаўся толькі галоўны рэдактар Сяргей Бяспалы, піша «Штодзень».

    Скрыншот з сайта gp.by: Штодзень

    Зараз на старонцы з кантактнай інфармацыяй пазначаны толькі назвы пасадаў і аддзелаў рэдакцыі. Хто менавіта там працуе, даведацца з сайта немагчыма. Адзінае публічна вядомае прозвішча – галоўнага рэдактара Сяргея Бяспалага.

    Прычыны такой ананімнасці не тлумачацца. Па меркаванні «Штодзень», сакрэтнасць можа быць звязаная, з аднаго боку, з дэфіцытам кадраў, а з іншага — са страхам, «што суседзі даведаюцца, хто стварае для іх прапаганду».

    Што тычыцца Сяргея Бяспалага, то ён з’яўляецца медыйнай асобай: займае пасаду галоўнага рэдактара «Гомельскай праўды» ўжо 25 гадоў, кіруе мясцовай журналісцкай праўладнай арганізацыяй, выконвае паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі, выступае з публічнымі прамовамі і дае інтэрв’ю СМІ.

    Нагадаем, што пасля нядаўняга абнаўлення з сайта «Гомельскай праўды» таксама знікла беларуская мова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.