• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CPJ патрабуе неадкаладна вызваліць затрыманую учора Аксану Колб

    "Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць журналістку Аксану Колб і зняць з яе ўсе абвінавачванні". Пра гэта ў сераду, 20 красавіка, заявіў Камітэт па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists).

    «Затрыманне Аксаны Колб паказвае, што сітуацыя з журналістамі ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай, і што ўлады поўныя рашучасці нацэліцца на нешматлікія незалежныя СМІ, што засталіся ў краіне», — заявіў дырэктар праграмы CPJ Карлас Марцінес дэ ла Серна ў Нью-Ёрку. «Улады павінны неадкладна вызваліць Колб без прад’яўлення абвінавачанняў разам з усімі іншымі журналістамі, якія ў цяперашні час знаходзяцца пад вартай, і дазволіць сродках масавай інфармацыі свабодна працаваць», — адзначыў ён.

    Галоўнага рэдактара «Новы Час» Аксану Колб затрымалі 20 красавіка ў кватэры, дзе яна жыве. Група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі забрала рэдактарку на допыт у Следчы Камітэт. Каля 15 гадзін 21 красавіка Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ізалятар часовага ўтрымання на тэрмін да 10 сутак. З якой нагоды і па якой справе, па-ранейшаму невядома.

     

    Аксана Колб узначаліла рэдакцыю газеты «Новы Час» у 2015 годзе. Выхад газеты быў спынены ў жніўні 2021 года праз адмову тыпаграфіі друкаваць выданне.

    У кастрычніку 2021 года Аксана Колб і яе намеснік Сяргей Пульша былі дапытаныя следчымі ў межах крымінальнай справы, але засталіся на волі. Адначасова ў іх кватэрах і офісе «Новага Часу» прайшлі ператрусы.

    Сайт novychas.by быў заблакаваны ўладамі ў канцы кастрычніка 2021 года. За кратамі знаходзяцца двое сталых аўтараў НЧ — Дзяніс Івашын і Мікалай Дзядок.

    Журналісты выдання неаднойчы працягваліся да адміністрацыйнай адказнасці ў звязку з выкананнем сваіх прафесійных абавязкаў. Апошні раз напачатку сакавіка на 15 сутак была асуджаная журналістка НЧ Дзіяна Серадзюк.

    Усяго ў Беларусі ў няволі знаходзяцца 25 прадстаўнікоў медыя. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці