Алене Дубовік патрэбная падтрымка. Давайце дапаможам калезе!
Журналістка Алена Дубовік (Шчарбінская) тыдзень таму трапіла ў лякарню з двухбаковай пнеўманіяй. Трое дзяцей, якіх Алена выхоўвае адна, сустракаюць зімовыя святы без мамы. Сітуацыя стала складаней, калі высветлілася, што старэйшы сын медыйшчыцы таксама захварэў на пнеўманію.

Алёна Шчарбінская з дзецьмі. Фота: з асабістага архіва
Быць у бежанстве адной з трыма дзецьмі — гэта стрэс, але калі сама хварэеш, а потым яшчэ і дзеці — гэта апраметнае пекла.
Дзяцей Алены, катоў і сабачку забрала сабе яе сяброўка Оля (сястрынства — гэта сіла, вядома), пакуль Алена ў бальніцы правядзе Новы год.
Давайце дапаможам Алене і яе дзецям! Грошы пойдуць на прадукты дзецям і лекі.
Aliona Shcharbinskaya LT533250065687418542 Нікнейм «Рэвалюта»: @alionadbv
Такія людзі, як Алена, павінны быць здаровымі і поўныя сіл і жыцця. Дзякуючы такім людзям з’яўляюцца важныя тэксты, якія яднаюць людзей!
