• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Дочкі-маткі». Пра сэкс, адукацыю, прыгажосць і працу — дзве журналісткі з Гродна стварылі падкаст, каб расказваць пра канфлікт пакаленняў

    Паміж «Мама кепскага не раіць» і «Мама, ты нічога не разумееш!» — прасціраецца бясконцая прорва пунктаў гледжання і меркаванняў. Каб пераадолець гэты міжпакаленчы разрыў, журналісткі з Гродна Ірына Новік і Даша Гардзейчык абмяркоўваюць у падкасце «Дочкі-маткі» самыя вострыя тэмы. Для Hrodna.life аўтаркі падкаста расказалі, чаму іх цікавіць тэма непаразуменняў паміж пакаленнямі і якім чынам падкаст паспрыяе збліжэнню жанчын розных узростаў.

    Агулам у першым сезоне запланавана 10 выпускаў. Першы эпізод ужо можна паглядзець.

    Ірына Новік і Даша Гардзейчык — журналісткі і падкастаркі з Гродна. Голас Дашы вы маглі чуць у падкасце «Утульны горад». Ірына Новік — адна з пастаянных вядоўцаў падкаста «Гаворыць Гродна». Праект «Дочкі-маткі» для абедзьвух — першая спроба ў відэападкасцінгу.

    Чаму журналістак цікавіць канфлікт пакаленняў

    Даша Гардзейчык: «Свет належыць сталым пакаленням»

    «Мяне цікавіць гэтая тэма, таму што пакуль я маладая, свет належыць іншым пакаленням — гэта факт. Мне даводзіцца працаваць пад кіраўніцтвам людзей, якія старэйшыя за мяне мінімум год на 20, браць інтэрв’ю ў нават яшчэ старэйшых людзей, а з некаторымі асабіста прыемнымі мне асобамі — будаваць і нефармальныя стасункі. Таму мне цікава разабрацца, чаму прадстаўні:цы іншых пакаленняў думаюць па-іншаму, што паўплывала на іх погляды і як яны сфармаваліся менавіта такімі „дзікімі“».

    Ірына Новік: «З узростам жанчыны робяцца «празрыстымі»

    «Для мяне тэма міжпакаленчага разрыву моцна пераплецена з тэмай эйджызму ў адносінах да жанчын. Калі жанчыне ў нашым, часта вельмі патрыярхальных грамадстве, 40+ ці 50+ яна робіцца празрыстай. Яе перастаюць заўважаць, яе меркаванне не ўлічваецца. А з іншага боку падціскаюць непаразуменні з дочкамі ці маладзейшымі жанчынамі. І вось гэтае «Мама, ты нічога не разумееш!», можа стаць апошняй кропляй, што разбурыць самаацэнку. Я б хацела, каб наш падкаст стаў прыкладам сяброўскай шчырай размовы, спробаю сшыць гэты разрыў пакаленняў і падтрымаць як маладых, так і сталых жанчын.

    Ці магчыма «іксеркам» спрацавацца з «міленіялкамі»

    Даша Гардзейчык: «Я не так шмат з імі працую: больш даводзіцца сутыкацца са „старэйшымі міленіял:камі“. Цалкам я задаволеная, іксеркі — прыемныя. Адрозненні, якія мне кідаюцца ў вочы — гэта рэлігійнасць, якой я не сустракала ў прадстаўні:ц майго пакалення. Для шмат якіх іксерак рэлігія і ўсялякая містыка — значная частка жыцця. Культурныя спрэчкі пра пратэстантызм, уніяцтва, праваслаўе, дзэн-будызм і хатняе вядзьмарства, як частку ўласнага жыцця, я чула толькі, калі падслухоўвала размовы прадстаўні:ц пакалення Х. Акрамя рэлігійнасці я заўважаю пэўны кансерватызм у пытаннях гендару і сэксуальнасці. Нягледзячы на тое, што гэтыя людзі былі маладымі ў вольныя 90‑я, сэксізму і гамафобіі шмат каму з іх не бракуе».

    Ірына Новік: «Для мяне маладзейшыя супрацоўніцы — такое чароўнае люстэрка, у якое бывае страшна зазірнуць. Мне падабаецца, што яны вельмі творча падходзяць да працы, часта робяць нечаканыя рэчы і натхняюць мяне глядзець на свет шырэй. Але мяне палохае, наколькі часта моладзь балюча рэагуе на крытыку. Тады думаю, што я монстр, якім трэба палохаць дзяцей). Агулам, мне больш падабаецца свет, які гэтыя амаль дзеці (гэта пяшчота, а не эйджызм) будуюць. Я за тое, каб паважаць свае і чужыя межы, быць экалагічнымі і беражлівымі ў стасунках, тлумачыць праблемныя пытанні зразумелымі словамі. Я шчыра вучуся, але пакуль часта адчуваю сябе сланіхаю ў акружэнні фарфоравых статуэтак».

    Крок насустрач і хвіліна славы

    Ілюзій пра тое, што падкаст «Дочкі-маткі» ў адну хвіліну зменіць свет, аўтаркі не маюць: «Не думаю, што атрымаецца сшыць разрыў паміж пакаленнямі цалкам і назаўсёды, але нейкі крок насустрач мы можам зрабіць. Уласна, робім у гэтым падкасце», — кажа Даша Гардзейчык.

    «Жанчыны майго пакалення — адны з першых, хто ўсвядоміў — веды зараз ідуць не толькі ад старэйшых да малодшых, але і ў зваротным накірунку. Спадзяюся, што наш падкаст дапаможа маці і дочкам зрабіць яшчэ адзін крок насустрач адна да аднае».

    «Будзе па тысячы праглядаў на выпуск — я буду скакаць да столі, — прызнаецца Даша. — Я прагну славы, буду шчырай».

    «Я трымаю пальцы на крыж і малюся ўсім багіням, каб падкаст знайшоў сваю аўдыторыю, — кажа Ірына Новік. — А яшчэ — працую з яго прасоўваннем у сеціве і на партнёрскіх пляцоўках. То бок, карыстаюся і бабулінымі парадамі, і найноўшымі тэхналогіямі, каб забяспечыць праекту поспех».

    Агулам у першым сезоне падкаста «Дочкі-маткі» будзе 10 выпускаў. Размовы вядучых у кожным выпуску падсумуе экспертка — псіхалагіня, сацыялагіня, гендарная даследчыца ці іншая спецыялістка. Першы эпізод праекта ўжо можна паглядзець. Экспертка выпуска — гарадзенка, псіхалагіня Вольга Вялічка. Відэападкаст размешчаны на ютуб-канале «Цёця Іра». Падпішыцеся, каб не прапусціць новыя гарачыя выпускі.

    Чытайце яшчэ:

    Сярод абвінавачаных за «здраду дзяржаве» — шасцёра журналістаў і блогераў. Хто яны?

    Не 50 адсоткаў, а толькі два. Фактчэкінг па слядах калонкі Рымаса Бружаса на LRT

    «Як журналісты сталі галоўнымі ворагамі Лукашэнкі». Выйшаў новы фільм пра беларускіх рэпарцёраў, пратэсты і рэпрэсіі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці