Газета «Информ-прогулка» спыніла выхад у друкаваным выглядзе
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Газета «Информ-прогулка» спыніла выхад у друкаваным выглядзе. Прычына: тыпаграфія скасавала дамову з рэдакцыяй. Выданне можна чытаць на вэб-сайце inform-progulka.by.
«Информ-прогулка» была зарэгістраваная ў 1994 годзе журналістам Андрэем Вышынскім. Гэта была адзіная незалежная газета ў Лунінецкім раёне.
Усе гады свайго існавання выданне друкавалася ў Пінскай тыпаграфіі.
Нагадаем, што цягам 2020–2021 гадоў быў спынены выхад такіх незалежных друкаваных СМІ, як «Газета Слонімская», Intex-Press, «Рэгіянальная газета», «Брестская газета», «Народная Воля».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў