• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскія журналісты далучыліся да акцыі “Станем за журналістыку”

    Сябры гродзенскай суполкі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" далучыліся да акцыі “Станем за журналістыку”, што адбываецца 5 лістапада па ўсёй Беларусі.

    Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдактар беларускай службы сайта Inform­Na­palm Дзяніс Івашын упэўнены, што незалежныя медыя — асяродак свабоды, які паказвае праўдзівае жыццё ў Беларусі:

    “Нашы калегі-журналісты трапляюць пад магутны каток рэпрэсій, дзяржава імкнецца гэтую выспу свабоды знішчыць. Таму мы, гродзенцы, абсалютна свядома падтрымліваем кампанію абароны і салідарнасці з усімі журналістамі, што зведваюць цяпер рэпрэсіі. Гэта наша грамадзянская пазіцыя”.

    Таксама гродзенскія журналісты далучыліся да збору сродкаў сям’і Уладзіслава Ахроменкі, які знаходзіцца ў коме ў беластоцкім шпіталі.

    Грошы цягам некалькіх дзён будуць перададзеныя ў Беласток, куды прыехала жонка журналіста.

    Уладзіславу Ахроменку 53 гады, ён родам з Гомеля. Як пісьменнік вядомы з канца 1980‑х, піша дэтэктывы, кінараманы. Працаваў разам з іншым пісьменнікам Максімам Клімковічам.

    Далучайся да кампаніі і ты — падзяліся інфармацыяй і выкажы салідарнасць на сваім рэсурсе ці ў сваёй сацыяльнай сетцы!

    #СтанемЗаЖурналістаў
    #CтанемЗаЖурналістак
    #StandUpForJournalism

    Інфармацыйныя матэрыялы кампаніі ў вялікім памеры — тут

     

    У Слоніме сталі за журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці