• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: гродзенскі сайт s13.ru, TikTok-акаўнты Аляксандра Івуліна, PALATNO і іншыя рэсурсы

    Паводле Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, абноўленага раніцай 30 кастрычніка, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны гродзенскі сайт s13.ru і Telegram-канал з назвай «s13.ru — Новости Гродно» (ідэнтыфіктар t.me/s13.ru).

    Фота: pexels.com

    Інфармацыя пра прызнанне гэтых інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі» з’явілася на пяць дзён пазней, чым было прынятае адпаведнае судовае рашэнне. Суд Ленінскага раёна Гродна пастанавіў лічыць змест сайта і звязанага з ім Telegram-канала «экстрэмісцкімі» 25 кастрычніка.

    Але яшчэ 23 кастрычніка гродзенскі партал s13.ru перастаў абнаўляцца, і неўзабаве высветлілася, што затрыманы рэдактар і заснавальнік рэсурса Сяргей Чабоцька, пісала «Наша Ніва». Паведамлялася, што 25 кастрычніка, у той самы дзень, калі сайт быў прызнаны «экстрэмісцкім», Чабоцьку асудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Падставай для гэтага нібыта сталі здымкі ў архіўных артыкулах сайта, на якіх быў нанесены лагатып іншага СМІ, прызнанага «экстрэмісцкім фарміраваннем».

    24 кастрычніка рашэннем суда Барысаўскага раёна Мінскай вобласці прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйный прадукцыяй Tik­Tok-акаўнт з назвай «palat­no­me­dia» (ідэнтыфікатар @palatnomedia). Ён звязаны з аднайменным медыяпраектам, які асвятляе праблемы беларускай супольнасці ў розных рэгіёнах краіны.

    Гэтаксама 24 кастрычніка суд Барысаўскага раёна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» Tik­Tok-акаўнт журналіста Аляксандра Івуліна, былога палітычнага зняволенага. Акаўнт мае назву «a_ivulin» і ідэнтыфікатар  @a_ivulin.

    У той самы дзень судом Барысаўскага раёна прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест акаўнта ў Insta­gram пад назвай «Борисов» (ідэнтыфікатар instagram.com/news_borisov). Гэта інфармацыйная старонка пра гарадскія навіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці