«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: сацсеткі «Позірка», акаўнты «Часики Тикают», тры TikTok-старонкі «Зеркала» і іншыя медыярэсурсы
Увечары 6 снежня Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У пералік забароненых да распаўсюду трапіў Youtube-канал «Часики Тикают» (ідэнтыфікатар youtube.com/@chasiki_?feature=shared, @chasiki_) і TikTok-аккаўнт з назвай «chasikitik» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@chasikitik?_t=8rZgGqwEBp1&_r=1). Адпаведнае рашэнне прыняў 2 снежня суд Ленінскага раёна Мінска.
Гэтаксама 2 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» акаўнт «Pozirk» (@Pozirk_online) у сацыяльнай сетцы Х (ідэнтыфікатар twitter.com/Pozirk_online) і акаўнт «pozirk_online» ў Instagram (ідэнтыфікатар instagram.com/Pozirk_online).
3 снежня суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці абвесціў «экстрэмісцкім» культурніцкі інфармацыйны сайт budzma.org. Адпаведнае рашэнне прыняла суддзя Наталля Мінчанка. Ініцыятыва надаць сайту Budzma такі статус належыць мясцоваму пракурору Аляксандру Круцько.
4 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» акаўнты ў TikTok з назвамі: «Зеркало | Судебные истории» (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@zerkalo_sudebnye_istorii), «Зеркало | Подробно» ( ідэнтыфікатар tiktok.сom/@zerkalo_podrobno) і «Зеркало | Регионы» (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@zerkalo.regiony).
Прычым апошні інтэрнэт-рэсурс трапіў у спіс на сайце Мінінфарма двойчы: 5 снежня кантэнт акаўнта «Зеркало І Регионы» ў TikTok-(ідэнтыфікатар tiktok.com/@zerkalo.regiony) асобна прызнаў «экстрэмісцкім» суд Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска сваім рашэннем ад 4 снежня прызнаў «экстрэмісцкімі» два інтэрнэт-рэсурсы, якія асвятляюць жыццё рэгіёна. Гэта Telegram-канал «Vtb.nardep.online» (ідэнтыфікатар 1001944558933 ) і старонка «vtb.nardep.onlinе» ў Instagram (ідэнтыфікатар instagram.com/vtb.nardep.online).
5 снежня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкім» змест TikTok- старонкі з назвай «racyjabelarus» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@racyjabelarus).