• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адданы прафесіі – удзельнічай у конкурсе (да 31 жніўня)!

    Гомельская філія ГА «БАЖ» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым конкурсе на атрыманне дыплома «За адданасць прафесіі».

    На конкурс прымаюцца публікацыі, тэле- і радыёнарысы, якія былі надрукаваныя альбо выйшлі ў эфір з 1 верасня 2015 па 31 жніўня 2016 года і мелі грамадcкі розгалас.

    Кандыдата на дыплом «За адданасць прафесіі» (журналіста, выдаўца ці распаўсюдніка СМІ) можа вылучыць любая суполка ГА «БАЖ», а можна вылучыцца індывідуальна.

    Для гэтага трэба падаць у Гомельскую філію ГА «БАЖ» (e‑mail: bajgom@mail.ru, fax: 80232 755875) нарыс, артыкул, карэспандэнцыю альбо рэпартаж, якія выклікалі грамадcкі рэзананс.

    У заяўцы трэба ўказаць, у якім СМІ яны былі змешчаны і калі. Указваюцца таксама імя, імя па бацьку, прозвішча намінанта, род яго занятку. Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2016 года. Вынікі будуць падведзены да

    8 верасня – Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў.

    Конкурс «За адданасць прафесіі» Гомельскай філіяй ГА «БАЖ» быў распачаты ў красавіку 2009 года на знак памяці журналіста і выдаўца Уладзіміра Вербавікова.

    Пераможцамі ў розныя гады былі незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў, Ларыса Шчыракова, Анатоль Санаценка, Мікалай Бянько і Юля Сівец, Аляксандр Баразенка, Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй.

    Мэты конкурсу:

    - Адзначыць і зрабіць вядомымі грамадскасці выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, карэспандэнтаў, аператараў, фатографаў, распаўсюднікаў друкаваных СМІ, якія сумленна працуюць, нягледзячы на перашкоды.

    - Выказаць падтрымку і салідарнасць з калегамі, якія пацярпелі ад уціску і дыскрымінацыі на прафесійнай глебе і праявілі мужнасць, адстойваючы свае правы на прафесійную дзейнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026

    Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй (дэдлайн — 26 ліпеня)

    07.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.