• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты прыём заявак на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гавэла (да 14 чэрвеня)

    Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода аб'яўляе прыём заявак на атрыманне журналісцкай стыпендыі имя Вацлава Гавэла'2022 (03. 01. 2022 – 31. 07. 2022). Тэрмін падачы – 14. 06. 2021.

    Мэтай праграмы з’яўляецца дапамога перспектыўным журналістам з краін Усходняга Партнёрства і Расійскай Федэрацыі ў павышэнні сваёй прафесійнай кваліфікацыі.

    Стыпендыяты, якія прайшлі адбор, атрымліваюць магчымасць стажыроўкі ў рэдакцыях галаўнога офіса RFE / RL ў Празе, працуючы сумесна з вопытнымі прафесіяналамі RFE / RL, стажыроўкі ў лакальных офісах RFE / RL, а таксама кароткія стажыроўкі ў Вашынгтоне. Праграма дапаможа стыпендыятам стаць лідэрамі ў іх прафесіі, а таксама анлайн, на радыё і ў свеце.

    Для ўдзелу ў праграме патрэбна добрае валоданне ангельскай мовай.

    Падрабязныя ўмовы падачы па-ангельску ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Як прыручыць нейрасеткі ў 2026 годзе: гід па сэрвісах і тэрмінах для журналістаў

    Ад тэкстаў і выяў да аўдыя і відэа — разбіраемся ў асноўных магчымасцях сучасных нейрасетак, ключавых паняццях і інструментах, якія ўжо сталі часткай штодзённай працы медыя, грамадскіх арганізацый і бізнесу.
    29.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.