Адукацыйны курс «Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0» (дэдлайн — 27 сакавіка)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых IFAE запрашае на курс «Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0». Гэта праграма для медыйшчыкаў і камунікатараў, якія жадаюць карыстацца сацсеткамі эфектыўна. Удзельнікі навучацца граматна ставіць мэты сваёй працы ў сацыяльных сетках, абіраць аўдыторыю, ствараць кантэнт-планы і кантэнт, які «зачэпіць» людзей.
Працягласць курса: 5 анлайн заняткаў па 1,5–2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў.
Калі: з 2 па 30 красавіка ў 19.00 па Мінску
Дзе: анлайн на дыстанцыйнай навучальнай платформе.
Заняткі вядзе Дзяніс Васількоў — журналіст і медыйшчык, які працаваў у вядомых беларускіх выданнях, займаўся распрацоўкай стратэгій ды менеджментам сацсетак.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 27 сакавіка 2024 года.
Перавагай пры адборы будуць карыстацца асобы, якія ўздымаюць у сваіх акаўнтах грамадска-значныя пытанні і стымулююць дыскусію па гэтым пытанням.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ведаць:
- як абіраць сацсеткі ды кантэнт пад свае мэты;
- як ставіць мэты, якімі інструментамі карыстацца для дасягнення мэтаў;
- як планаваць прадакшн ды публікацыю ўласнага кантэнту;
- як запускаць сваю рэкламу, расходаваць бюджэт і атрымаць вынік;
- на якія лічбы глядзець і як планаваць і паляпшаць прадукт.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ўмець:
- рабіць кантэнт-план;
- ствараць цікавы кантэнт;
- планаваць прадакшн;
- разлічваць выдаткі на прасоўванне свайго кантэнта.