• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адукацыйная праграма для спецыялістаў медыя Open Call KRAINA Sandbox (дэдлайн — 4 жніўня)

    Kraina Media і аб’яднанне беларусаў Германіі RAZAM пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі абвяшчае набор на адукацыйную праграму для спецыялістаў медыя і тых, хто зацікаўлены ў стварэнні і прасоўванні беларускага медыя-кантэнту.

    Чаго чакаць ад праграмы?

    На працягу восені і зімы 2023 года будуць арганізаваныя тры паездкі ў Германію:

    • 03 верасня — 09 верасня

    • 15 кастрычніка — 21 кастрычніка

    • 26 лістапада — 02 снежня

    Падчас гэтых паездак будуць арганізаваны сустрэчы з журналістамі вядучых медыя краіны, спецыялістамі, якія распрацоўваюць брэндынг, займаюцца маркетынгавым прасоўваннем медыяпрадуктаў, каардынуюць суполкі працаўнікоў медыя.

    Праграма дае магчымасць аплаціць транспарт, пражыванне, а таксама атрымаць сутачныя на час знаходжання удзельнікаў у Германіі.

    У межах праграмы трэба будзе працаваць над пілотнымі праектамі і размаўляць з прадстаўнікамі арганізацый Усходняга партнёрства.

    Даведацца больш пра змест праграмы

    Для каго гэтая праграма?

    • Для тых, хто працуе ў медыя ці робіць медыяпрадукты.

    • Для спецыялістаў PR і маркетынга.

    • Для тых, хто развівае суполкі медыяпрафесіяналаў Беларусі.

    Патрабаванні да кандыдата

    • Любоў да Беларусі.

    • Вопыт працы над медыяпрадуктамі, іх запуску, прасоўвання ці развіцця суполкі медыяпрафесіяналаў.

    • Кантакт чалавека, які можа вас рэкамендаваць.

    • Магчымасць паездкі ў Германію (віза, ВНЖ ці іншы дакумент, які дазваляе знаходзіцца ў Германіі падчас праграммы).

    Хто арганізуе мерапрыемства

    Kraina Media ставіць мэтай стварэнне медыя-прасторы для абмеркавання праблем беларускага грамадства і яго доўгатэрміновых перспектыў .

    Для гэтага мы вывучаем навуковыя працы, размаўляем з беларускімі экспертамі і экспертамі краін, якія прайшлі этапы развіцця, на каторых знаходзімся мы. Атрыманую інфармацыю мы перапрацоўваем у просты і прывабны для аўдыторыі фармат (фокус на актыўную меньшасць).

    Распавядаючы пра жыццё ў іншых краінах свету, аб тым, як працуюць лепшыя ў свеце інстытуты, мы хочам пачынаць дыскуссіі аб развіцці краіны, паказаць, якім чынам ў доўгатэрміновай перспектыве можна пабудаваць дэмакратычную дзяржаву, у якой паважаюць свабоду, правы чалавека і нацыянальную культуру.

    Беларуская аб’яднанне РАЗАМ з’яўляецца найбуйнейшым агульнанацыянальным прадстаўніцтвам інтарэсаў выхадцаў з Беларусі, якія жывуць у Германіі.

    Мэты арганізацыі:

    • Прадстаўляць інтарэсы беларускай дыяспары ў Германіі.

    • Падтрымліваць беларускую мову й культуру.

    • Вывесьці Беларусь у поле зроку нямецкай і эўрапейскай грамадскасці.

    • Быць моцным лобі дэмакратычнай Беларусі.

    • Дапамагаць ахвярам рэпрэсіяў.

    РЭГІСТРАЦЫЯ 

    Любыяе пытанні на pavel@kraina.media

    Падрабязней з праграмай можна пазнаёміцца тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці