• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адукацыйны курс па медыябізнесе ад МФЖ, БАЖ і ІПМ (заяўкі да 30 мая)!

    Калі Вы маеце жаданне атрымаць неабходныя веды і распачаць сваю справу ў медыябізнесе,  ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у партнёрстве з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў, Еўрапейскім вяшчальным саюзам (Акадэміяй Еўрабачання) і Бізнес-школай ІПМ ладзяць гэты курс менавіта для Вас.

    Арганізатары курсу пашыраюць склад групы з 12 да 20 асобаў і адкрываюць другі тур адбору. Ён дае магчымасць тым, хто не паспеў у лютым прайсці сурмоў’е, стаць удзельнікам курсу.

    Каб паўдзельнічаць у другім туры адбору ўдзельнікаў курсу па стварэнні і кіраванні медыйным бізнесам, неабходна запоўніць анкету-заяўку і да 30 траўня 2017 года накіраваць яе на адрас: businesscourse2017@gmail.com.

    Курс мае 2 часткі:

    Частка I. Стварэнне медыйнага бізнесу з нуля. Чэрвень – ліпень 2017, 2 сесіі, па 3 дні кожная;

    Частка II. Лічбавыя СМІ. Верасень – кастрычнік 2017, 2 сесіі, па 3 дні кожная.

    Цягам курсу прадугледжана падтрымка найбольш прагрэсіўных медыйных праектаў. А таксама іх дыстанцыйнае суправаджэнне. У рамках курсу адбудуцца сустрэчы з медыйнымі экспертамі краін СНД, якія самастойна стварылі і вывелі ў лідары медыйныя праекты.

    Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца:

    • журналісты, якія адчуваюць, што здольныя распачаць свой медыйны бізнес, але не ведаюць з чаго пачаць і як прасоўваць гэтую справу;

    • уладальнікі сайтаў, блогаў, вэб-старонак, якія ствараюць пэўны кантэнт, але не маюць неабходных бізнес навыкаў, каб яго манетызаваць і распачаць сваю справу;

    • уладальнікі папяровых медыя, якія маюць пэўны досвед працы ў медыйным бізнесе, але адчуваюць недахоп навыкаў кіравання вэб-рэсурсамі.

    Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі па навучальным працэсе і забяспечваюць пражыванне. Ад ўдзельнікаў чакаюць – максімальна адказнага стаўлення да справы і паўнавартаснага ўдзелу ва ўсіх навучальных мерапрыемствах.

    Дэдлайн для заявак: 30 мая 2017 года у 23.59

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці