• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агенцтва Reuters прапануе стыпендыю для журналістаў-расследавальнікаў (дэдлайн — 14 ліпеня)

    Агенцтва Reuters і Дарэмскі ўніверсітэт прымаюць заяўкі на Глабальную стыпендыю Гары Эванса ў галіне журналістыкі расследавання. Заяўкі могуць падаваць і журналісты-пачаткоўцы, адзначае IJNet.

    Дарэмскі ўніверсітэт. Фота: https://commons.wikimedia.org

    Стыпендыя названа ў гонар брытана-амерыканскага журналіста, пісьменніка і рэдактара сэра Гары Эванса, аднаго з першапраходцаў сучаснай расследавальніцкай журналістыкі.

    Стыпендыя дасць магчымасць пачынаючаму журналісту прайсці разлічаную на дзевяць месяцаў стажыроўку ў Даремскім універсітэце, працуючы над расследаваннем у рэдакцыі Reuters у Лондане, Токіа ці Нью-Ёрку і атрымліваючы дапамогу настаўнікаў — вядучых рэдактараў Reuters.

    Стыпендыят атрымае доступ да акадэмічных і даследчых рэсурсаў Дарэмскага ўніверсітэта.

    Ад кандыдата чакаюць добрае валоданне англійскай мовай.

    Кваліфікаваныя кандыдаты павінны мець ад двух да пяці гадоў прафесійнага журналісцкага вопыту. Калі патэнцыйны прэтэндэнт на дадзены момант не з’яўляецца журналістам, але працаваў у якасці рэпарцёра расследаванняў у адпаведнай прафесійнай сферы (напрыклад: вядучы праваабарончых або іншых грамадска-палітычных выданняў і кампаній; праца ў якасці аўтара або даследчыка аўтарытэтных расследаванняў; або распрацоўка ў палявых умовах фота- або відэа-даследчых праектаў, дакументальных фільмаў або выстаў) заяўкі могуць разглядацца ў кожным канкрэтным выпадку.

    Прапановы, створаныя штучным інтэлектам, будуць дыскваліфікаваны.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці