• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акселератар актывісцкіх і журналісцкіх расследаванняў ад Free Belarus Center (дэдлайн — 10 красавіка)

    Free Belarus Cen­ter запрашае беларускіх актывістаў_ак і журналістаў_ак, што знаходзяцца ў Беларусі ці за яе межамі, прыняць удзел у 6‑месячнай праграме.

    У рамках акселератара ўдзельнікі_цы будуць працаваць над сваімі ідэямі расследаванняў, атрымліваць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у гэтай сферы, а лепшыя атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваёй працы.

    Ментары праграмы:

    • Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.by;
    • Аляксей Карпека, першы беларускі журналіст, які ўвайшоў у шорт-ліст Euro­pean Press Prize, Buro­Me­dia;
    • Айганыш Айдарбекава, расследавальніца Belling­cat.

    Варта падаць заяўку, калі вы:

    • журналіст_ка ці актывіст_ка з малым досведам вядзення расследаванняў ці ўвогуле без яго;
    • жадаеце навучыцца бяспечна праводзіць рэсёрч, збіраць і аналізаваць адкрытыя дадзеныя;
    • маеце ідэю расследавання, накіраванага на дэмакратызацыю Беларусі і падтрымку грамадзянскай супольнасці;
    • хочаце атрымаць ментарскую і фінансавую падтрымку вашай ідэі.

    Заяўка на ўдзел павінна змяшчаць апісанне ідэі для расследавання, над якой вы хочаце працаваць.

    Дэдлайн рэгістрацыі — 10 красавіка 2024 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Акселератар складаецца з двух этапаў.

    Першы этап

    • Удзел у выязным трэнінгу 1–3 траўня;
    • Пітчынг ідэй расследаванняў і адбор лепшых праектаў (анлайн).

    Другі этап

    • Удзельнікі_цы, якія паспяхова прайшлі пітчынг, змогуць паўдзельнічаць у другой паездцы – study vis­it у профільныя арганізацыі.
    • Усе праекты, якія прайшлі на другі этап, атрымаюць магчымасць анлайн ментарства з адным з трох ментараў праграмы.

    Тры лепшыя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку.

    Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 1–3 траўня. Аплікантам_кам рэкамендуецца мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Арганізатары не аказваюць падтрымку ў атрыманні візы. Месца правядзення паведамяць адабраным удзельнікам_цам. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    22.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.