• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Англійская мова з «Амерыканкай»: бясплатныя заняткі ў кнігарні «Логвінаў»

    Вучым замежныя мовы па мастацкіх творах, параўноўваючы арыгінал з перакладам.

    Збор сродкаў на кніжную серыю «Амерыканка» працягваецца. У межах краўдфандынг-кампаніі адбудуцца бясплатныя заняткі па англійскай мове для ўсіх ахвочых. Заняткі прыдадуцца слухачам з любым узроўнем англійскай.

    На прыкладзе твораў Кена Кізі, Чака Паланюка і Маргарэт Этвуд выкладчыца Наталка Харытанюк пакажа, як можна палепшыць веданне англійскай мовы з дапамогай паралельнага чытання арыгіналу і перакладу.

    «Мы пратэстуем некалькі шпіёнскіх мнематэхнік, пагуляем у паслядоўных і сінхронных перакладчыкаў, разыграем эпізод з раману па ролях, сыдзем дадому з 21 новым англійскім словам у сэрцы», – заахвочвае выкладчыца.

    Тры заняткі пройдуць у кнігарні «Логвінаў» (пр.Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі»). Кожны дзень будзе прысвечаны новай кнізе, але методыка застанецца тая ж самая. Мы рэкамендуем слухачам абраць адзін з дзён для занятку.

    24 ліпеня (панядзелак). «Байцоўскі клуб». Вучым англійскую разам з Чакам Паланюкам.

    25 ліпеня (аўторак) «Пенелапіяда». Англійская мова паводле Маргарэт Этвуд.

    26 ліпеня (серада) «Палёт над гняздом зязюлі». Кен Кізі па-англійску і ў перакладзе.

    Пачатак штодня ў 19:00. Працягласць занятку – адна гадзіна.

    Пытанні пра змест і форму заняткаў можна задаць па тэлефоне: +375297980342 (Наталка)

    Уваход вольны, але абавязковая рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна тут.

    Колькасць месцаў абмежаваная.

    Да сустрэчы!

    Наталка Харытанюк — беларуская пісьменніца. Скончыла факультэт замежных моў БрДУ. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладала англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ і ў моўнай школе Stream­line. Ладзіць індывідуальныя і групавыя заняткі па английскай мове для дзетак і дарослых.

    Літаратурная серыя «Амерыканка» аб’яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Перакладчыкі бясплатна пераклалі ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове. Грошы на аўтарскія правы і выданне кніг яны збіраюць з дапамогай краўдфандынгу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці