Анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты» (дэдлайн — 29 кастрычніка)
Цэнтр новых ідэй праводзіць набор на анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты». Гэты курс з’яўсяецца асноўным у адукацыйнай праграме Цэнтра «Кампус палітычнай навукі».

Курс адбудзецца з 4 лістапада па 17 снежня 2024 года. Удзельніц і ўдзельнікаў чакаюць 12 анлайн-сустрэч, якія будуць адбывацца па вечарах двойчы на тыдзень.
Агранізатары адзначаюць, што ўзровень ведаў на курсе будзе эквівалентны базаваму курсу ў прэстыжным амерыканскім каледжы, дзе падобныя курсы звычайна абазначаюцца кодам 101.
Кампус палітычнай навукі дае магчымасць атрымаць веды ад спікерак і спікераў з топавых еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў не ў сумным акадэміцкім фармаце, а праз інтэрактыўныя заняткі, дзе лекцыі сумешчаюцца з дыскусіямі і аналізам кейсаў.
Напрыканцы навучання запланаваная праца ў міні-групах па распрацоўцы і прэзентацыі фінальнага праекту.
Што будзе на курсе:
- якія знешнія і ўнутраныя фактары ўплываюць на палітычныя транзіты або іх адсутнасць;
 - што можа забяспечваць або тармазіць развіццё дэмакратыі;
 - як рэжымы выкарыстоўваюць інструменты зваротнай сувязі з грамадзянамі ў сваіх інтарэсах;
 - чаму аўтарытарныя суды і парламенты — не проста дэкарацыі;
 - як дасягнуць сумленных выбараў у постаўтарытарных краінах;
 - і шмат яшчэ цікавага.
 
Спікеры:
- Міхаэль Рохліц, PhD, прафесар, Oxford University;
 - Ганна Чапман, PhD, прафесарка, University of Oklahoma;
 - Маргарыта Завадская, PhD, Finnish Institute of Int. Affairs,University of Helsinki;
 - Леся Руднік, дактарантка Карлстадскага ўніверсітэта, дырэктарка Цэнтра новых ідэй;
 - Стас Гарэлік, PhD, Цэнтр новых ідэй;
 - і іншыя.
 
Да ўдзелу запрашаюць праваабаронцаў, журналістак і журналістаў, студэнткаў і студэнтак гуманітарных спецыяльнасцей, даследчыц і даследчыкаў ва ўзросце да 30 гадоў. Паколькі будуць англамоўныя спікеры, трэба мець мінімум узровень B1.
Падаць заяўку і даведацца падрабязней аб праграме можна тут
Дэдлайн — 29 кастрычніка 2024 года.
                        @bajmedia