• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-сустрэча «Не гуглам адзіным: спрабуем розныя сэрвісы e‑mail» (30 чэрвеня)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу на тэму «Не гуглам адзіным: спрабуем розныя сэрвісы e‑mail». Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсіх, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Беларусі, Расіі і іншых краінах, якія апынуліся ў падобных абставінах.

    Калі: 30 чэрвеня 2026 года ў 18:00 (па Мінску).

    Дзе: анлайн.

    Дзеля бяспекі лепш мець некалькі адрасоў, акрамя асноўнага працоўнага. Google у плане паштовых сэрвісаў моцны, ім карыстаецца большасць, але ёсць і іншыя.

    Тэмы сустрэчы:

    • Якія бясплатныя альтэрнатывы Gmail даступныя сёння.

    • Як гэтыя сэрвісы абараняюць нашу пошту.

    • На што звярнуць увагу пры выбары сэрвісу email.

    Працоўная мова — руская. Працягласць — каля 2,5 гадзін (з перапынкам).

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Рэгістрацыя закрываецца за 4 гадзіны да пачатку сустрэчы.

    Пытанні ці прапановы дасылайце на пошту events@te-st.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.