• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-курс «Мае сэнс» (да 16 кастрычніка)

    ОЕЕС запрашае далучыцца да адукацыйнага анлайн-курса «Мае сэнс», які пройдзе з 19 кастрычніка па 20 лістапада 2023 года. Як пішуць самі арганізатары, гэты курс для тых, хто жадае разабрацца ў працы АГС.

    Праграма арыентавана на прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў з невялікім досведам працы, якія жадаюць пашырыць свае веды або ўзмацніць іх. Падавацца могуць да 3 чалавек ад адной арганізацыі ці ініцыятывы. Для ўдзелу не прынцыпова, у якой краіне ты будзеш знаходзіцца падчас навучання.

    Дэдлайн: 16 кастрычніка.

    Пра што курс? 

    • як наладжана структура і працэсы ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці;

    • як ацэньваць патрэбы мэтавых груп;

    • як распрацоўваць праекты і пісаць праектныя заяўкі, якія падтрымаюць;

    • як наладзіць экалагічную камунікацыю і працу ў камандзе, пра якую ўсе гавораць;

    • як прасоўваць сваю дзейнасць і паслугі;

    • як інтэграваць скразныя каштоўнасці у дзейнасць арганізацыі і што гэта ўвогуле такое;

    • як наладзіць арганізацыйную бяспеку;

    • як пісаць якасныя справаздачы і тэхнічныя заданні;

    • як клапаціцца пра сябе і не выгараць.

    Удзельнікам будуць даступныя:

    • 10 анлайн-варкшопаў і лекцый з эксперт_камі курса;

    • 2 нэтворкінга ў фармаце дыскусій і абмеркавання кейсаў;

    • самастойнае вывучэнне матэрыялаў на анлайн-платформе;

    • практычныя заданні з магчымасцю атрымаць зваротную сувязь;

    • чулліва адабраныя дадатковыя матэрыялы па тэмах.

    Рэгістрацыя

     

    Кантакты для сувязі: oeec.online@gmail.com або ў Інстаграм.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.