• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Artdocfest праводзіць пітчынг дакументальных праектаў (дэдлайн — 15 студзеня)

    Міжнародны фестываль дакументальнага кіно Artdocfest/Рыга прымае заяўкі на пітчынг дакументальных праектаў, які пройдзе ў Рызе ў сакавіку 2025 года.

    У фінальную сесію пітчынгу эксперты адбяруць 10 дакументальных праектаў. Яшчэ частка аўтараў можа атрымаць статус назіральніка. Пітчынг пройдзе ў сакавіку 2025 года ў дні фестывалю Art­docfest у Рызе (Латвія).

    Прэміі будуць выдавацца аўтарам як у выглядзе прамых грантаў на рэалізацыю праекта, так і ў выглядзе аплаты паслуг, набыцця тэхнікі, аплаты правоў або ганарараў, неабходных для рэалізацыі праекта.

    Для праектаў з Беларусі і Расіі будзе разглядацца магчымасць суправаджэння студыямі, якія дзейнічаюць згодна з юрысдыкцыямі еўрапейскіх дзяржаў.

    Каманда Artdocfest/Riga бярэ на сябе выдаткі па аплаце дарогі і пражывання для аўтараў адабраных праектаў, аднак магчымасць прыезду аўтара будзе залежаць ад рэжыму працы межаў і візавых правілаў на момант правядзення пітчынгу.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн падачы заявак — 15 студзеня 2025 года.

    Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на пошту industry@artdocfest.com або па тэлефоне ў Латвіі: +371 2727 4745.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці